Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
|
|
Цэнтральная раённая бібліятэка заснавана ў 1945 годзе, ўваходзіць у склад Шчучынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, з’яўляецца захавальніцай ўніверсальнага фонда, які налічвае звыш 73 тыс. экз. і забяспечвае чытачоў ведамі аб гісторыі сваёй Радзімы, вобласці, аб жыцці і дзейнасці знакамітых землякоў.
Бібліятэку наведваюць каля 3200 чытачоў., кнігавыдача ім складае 51,8 тыс. экз. Да іх паслуг фонды абанемента і чытальнай залы. Бібліятэка выконвае 26 відаў платных паслуг. Гадавы план платных паслуг складае 8 млн. руб.
Шчучынская Цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі з’яўляецца каардынуючым і метадычным цэнтрам для бібліятэк сістэмы. У структуру яе ўваходзяць: - аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага кніжнага фонду; - аддзел інфармацыі і абслугоўвання чытачоў: абанемент, чытальная зала; - аддзел бібліятэчнага маркетынгу; - публічны цэнтр прававой інфармацыі; Асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці Шчучынскай ЦРБ з’яўляюцца: - фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці чытачоў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі; - садзейнічанне развіццю нацыянальнай культуры, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа; - пашырэнне відаў платных паслуг, - укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій; - павышэнне якасці абслугоўвання чытачоў; - папулярызацыя лепшых твораў беларускай літаратуры і мастацтва; - работа па экалагічнаму, сямейнаму выхаванню; Абслугоўванне чытачоў вядзецца праз абанемент . Чытачы маюць магчымасць карыстацца паслугамі МБА. У каардынацыі з іншымі ўстановамі бібліятэка ўдзельнічае у дабрачынных акцыях, развіваецца абслугоўванне на даму, ладзяцца мерапрыемствы. Прыярытэтным напрамкам бібліятэчнай дзейнасці з’яўляецца працэс аўтаматызацыі, які здяйсняецца ў межах Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2005-10 гг. У Шчучынскай ЦРБ імя Цёткі агульная колькасць камп’ютэраў складае 10 адзінак. Бібліятэка мае 4 выхады у Інтэрнэт, налічваецца 4 адрасы электроннай пошты. Здзейсняна аўтаматызацыя ЦБ у поўным аб’ёме: набыты і працуюць праграмы “Абслугоўванне чытачоў”, “Рэгістрацыя чытачоў”, устаноўлена лакальная сетка. Аддзел абслугоўвання Цэнтральнай бібліятэкі працуе па праграме “ALIS – 2000” ( артыкулы). Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі кніжнага фонду працуе па праграме: “Камплектаванне і апрацоўка літаратуры”. Колькасць бібліяграфічных запісаў на 1.01.2010 г. складае 20 005 (у т.л. “Апрацоўка” – 11 643, “Артыкулы” – 8 362 запісаў). Створаны мультымедыйны цэнтр. |
|
© schuchincbs |